Дата правядзення: 26 студзеня 2022 г.
Месца: г. Віцебск
Праблемнае поле навуковых чытанняў:
- Беларуская мова як этнакультурны феномен у сінхраніі і дыяхраніі.
- Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай прасторы Беларусі.
- Сучасныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакраіназнаўства і лінгвакультуралогіі.
- Мова і стыль мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі.
- Беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы.
- Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі сучаснай літаратуры.
- Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры ў ВНУ і ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Рабочыя мовы беларуская, руская.
Для ўдзелу неабходна да 20 студзеня 2022 года падаць заяўку на e-mail vitkanf21@rambler.ru (гл. Узор афармлення заяўкі)
Па выніках правядзення навуковых чытанняў будзе падрыхтаваны зборнік матэрыялаў у электронным фармаце, які будзе размешчаны ў адкрытым доступе ў электроннай бібліятэцы ВДУ імя П.М. Машэрава, а таксама разасланы ўдзельнікам.
Матэрыялы дакладаў неабходна даслаць да 31 студзеня 2022 года.
Удзел у канферэнцыі і публікацыя электроннага зборніка матэрыялаў бясплатныя.
Для ўдзелу неабходна да 20 студзеня 2022 годападаць заяўку
РЕГИСТРАЦИЯ НА КОНФЕРЕНЦИЮ ЗАКОНЧЕНА
Мартынкевіч Святлана Васільеўна
Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства,
кандыдат педагагічных навук