IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце”

Дата правядзення: 23-24 кастрычніка 2024 г.

Месца: г. Віцебск

Тэл.: +375 (212) 37-96-73
Тэл.: +375 (29) 308-49-78 (А1)
Тэл.: +375 (25) 762-26-92 (Life)
Тэл.: +375 (29) 718-23-20 (МТС)
Факс: +375 (212) 37-49-59
E-mail: kbelyaz@vsu.by

Мэта канферэнцыі: Абмен навукова-даследчым вопытам ў сферы ўзаемаадносін мовы, літаратуры і нацыянальнай культуры, выпрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні беларускай мовы і літаратуры ў сферы культурнага жыцця, адукацыі і гуманітарнай бяспекі беларускай дзяржавы.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Інфармацыйны ліст

НА КАНФЕРЭНЦЫІ ПЛАНУЕЦЦА АБМЕРКАВАННЕ НАСТУПНЫХ ПРАБЛЕМ:
  • Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай прасторы Беларусі.
  • Беларуская мова як этнакультурны феномен у сінхраніі і дыяхраніі.
  • Сучасныя праблемы этналінгвістыкі, сацыялінгвістыкі, лінгвакраіназнаўства і лінгвакультуралогіі.
  • Мова і стыль мастацкага і публіцыстычнага дыскурсу.
  • Беларуска-іншаславянскія моўныя і літаратурныя сувязі.
  • Беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы.
  • Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі сучаснай літаратуры.
  • Гістарычна-культурны аспект развіцця славянскіх літаратур.
  • Метадычныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры ў ВНУ ісярэдняй школе.
  • Першы крок у навуку: секцыя маладых даследчыкаў.

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі неабходна строга да 25 верасня 2024 года прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://conf.vsu.by. Пры рэгістрацыі патрэбна прымацаваць (у выглядзе далучаных файлаў) заяўку на ўдзел у канферэнцыі (гл. Узор афармлення заяўкі) і тэкст матэрыялаў.

Аб атрыманні матэрыялаў аргкамітэт паведаміць у лісце на ўказаны пры рэгістрацыі электронны адрас.

Калі на працягу трох дзён пацвярджэнне не прыйшло, просім прадубліраваць заяўку і матэрыялы на электронны адрас: kbelyaz@vsu.by або звярнуцца да каардынатараў канферэнцыі.

Да пачатку работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў да друку і іх рэдагавання. Выданне зборніка плануецца да пачатку канферэнцыі.

Прынятыя да апублікавання матэрыялы друкуюцца бясплатна. Праезд, пражыванне, харчаванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Падача заяўкі і прадастаўленне матэрыялаў: да 25 верасня 2024 г.

Аб атрыманні матэрыялаў аргкамітэт паведаміць у лісце на ўказаны пры рэгістрацыі электронны адрас. Калі на працягу трох дзён пацвярджэнне не прыйшло, просім прадубліраваць заяўку і матэрыялы на электронны адрас: kbelyaz@vsu.by або звярнуцца да каардынатараў канферэнцыі.

Правядзенне канферэнцыі 23-24 кастрычніка 2024 г.

Да пачатку работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў да друку і іх рэдагавання. Выданне зборніка плануецца да пачатку канферэнцыі.

Прынятыя да апублікавання матэрыялы друкуюцца бясплатна. Праезд, пражыванне, харчаванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.







    Максімальны памер файла 5Mb. Дазволены наступныя тыпы файлаў: jpg, jpeg, png, zip, rar, doc, pdf, xls, docx, xlsx, rtf.
    У назву файлаў з заяўкай і матэрыяламі ўключыць прозвішча аўтара(-аў): Ivanov_zayavka.rtf



    Максімальны памер файла 5Mb. Дазволены наступныя тыпы файлаў: jpg, jpeg, png, zip, rar, doc, pdf, xls, docx, xlsx, rtf.
    У назву файлаў з заяўкай і матэрыяламі ўключыць прозвішча аўтара(-аў): Ivanov_materialy.rtf


    Максімальны памер файла 5Mb. Дазволены наступныя тыпы файлаў: jpg,jpeg,png,zip,rar,doc,pdf,xls,docx,xlsx,rtf

    Максімальны памер файла 5Mb. Дазволены наступныя тыпы файлаў: jpg, jpeg, png, zip, rar, doc, pdf, xls, docx, xlsx, rtf

    • пацвярджаю, што ў аўтараў няма канфлікту інтарэсаў, звязаных з гэтай публікацыяй (калі аўтараў два і больш);

    • даю сваю згоду на апрацоўку персанальных даных (прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне, пасада, месца работы, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты)*;

    • даю сваю згоду на размяшчэнне апублікаваных матэрыялаў у паўнатэкставых базах даных.

    * Атрыманыя са згоды аўтараў персанальныя дадзеныя выкарыстоўваюцца выключна для ніжэй пазначаных мэт:
    – стварэнне ўзаемасувязі паміж творам навукі і аўтарам;
    – уключэнне ў аналітычныя і статыстычныя справаздачнасці;
    – захоўванне і апрацоўка ў розных базах дадзеных і інфармацыйных сістэмах .

    Каардынатары канферэнцыі:

    BabichUM1.jpg

    Бабіч Юрый Міхайлавіч
    дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук.


    BabichUM1.jpg

    Падстаўленка Віталь Феліксавіч
    дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук.